4 траўня 2024, Субота, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатачнік»: У студэнцтве стала ўдзельнічаў у святкаванні Дня Волі

9
«Палатачнік»: У студэнцтве стала ўдзельнічаў у святкаванні Дня Волі

«Дэпутат» Валерый Барадзеня прызнаўся, што раней хадзіў на шэсці ў Дзень Волі.

Пра гэта «дэпутат» «палаты прадстаўнікоў», кандыдат эканамічных навук Валерый Барадзеня заявіў у інтэрв'ю «Еўрарадыё».

«Калі я быў студэнтам, то стала браў удзел у апазіцыйных мерапрыемствах, - са смехам прызнаецца Валерый Барадзеня. - Асабліва ў тых, якія праводзіліся на Дзень Волі. Сёння я, вядома, не буду, але ў кожным выпадку трэба ставіцца да сваёй гісторыі з павагай. Гэта была выбітная дата і выбітная падзея - што Беларуская Народная Рэспубліка была створаная».

І сур'ёзна папярэджвае: «Калі мы не шануем гісторыю, то яна помсціць вельмі жорстка».

Будучага «парламентарыя» за ўдзел у «апазіцыйных» акцыях ні разу не затрымлівалі. Сёння свае студэнцкія «палітычныя свавольствы» ён тлумачыць па-філасофску: «Калі ты ў 18 гадоў не рэвалюцыянер, а ў 40 не кансерватар, то ты дурань!»

Як у чалавека, які браў удзел у шматтысячных акцыях на Дзень Волі, журналіст пацікавіўся ў Валерыя Барадзені: чаму гэта мерапрыемства збірае толькі некалькі сотняў удзельнікаў? На гэты раз адказ не здзіўляе: вінаватыя ў гэтым лідары апазіцыі.

«Тыя, хто арганізоўвае гэтыя мерапрыемствы, спрабуюць іх ідэялагізаваць, палітызаваць і выкарыстоўваць на сваю карысць. Але інтэрпрэтацыя фактаў гісторыі з пункту гледжання дня сённяшняга - гэта недарэчна. Асабліва, калі мэта - атрымаць нейкія палітычныя дывідэнды. Мерапрыемства (святкаванне Дня Волі) важнае, але калі арганізатары не зразумеюць, што проста так у нашым інфармацыйным стагоддзі не перанясеш ідэалогію з дапамогай такіх простых метадаў у масы, туды людзі наогул перастануць хадзіць», - заявіў «палатачнік».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках