4 траўня 2024, Субота, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва ўніверсітэтах Менска - праверкі наведвальнасці

5

Дэканаты менскіх ВНУ актывізавалі праверку прысутных на парах.

Адразу некалькі чытачоў charter97.org паведамляе аб тым, што ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі дэканат стаў адзначаць прысутных на парах студэнтаў.

«У БДУІР сёння абавязалі ўсіх адзначаць, асабліва пасля 15:00», - піша чытач.

«Пацвярджаю пра БДУІР, але дадатковыя пары не ставяць. Усе ахвотныя з першай змены паспеюць», - піша іншы чытач.

Таксама чытачка Яўгенія паведамляе пра праверкі на журфаку БДУ.

blockquote class="twitter-tweet" lang="en">

@charter_97 на журфаке БГУ тоже ожидается проверка😢

— Евгения Корбут (@prosto_nenya) March 25, 2015

Чытачка Кацярына папярэджвае, што сённяшнія спісы адсутных у БДЭУ аддаюць рэктару.

Нагадаем, сёння ў Менску адбылася акцыя, прысвечаная адной з галоўных дат у беларускай гісторыі - дню абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Збор быў абвешчаны на 15:00 ля кінатэатра «Кастрычнік», пасля адбылося шэсце да парку Дружбы народаў, дзе з 17:00 павінен быў прайсці мітынг, які скасавалі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках