4 траўня 2024, Субота, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Акіян Эльзы» вяртаецца з канцэртамі ў Беларусь

5
«Акіян Эльзы» вяртаецца з канцэртамі ў Беларусь

Музыкі выканаюць настальгічную праграму, у якую ўвойдуць усе галоўныя хіты гурта.

У красавіку ўкраінскі гурт «Акіян Эльзы», які ў канцы мінулага года святкаваў канцэртам у Менску сваё 20-годдзе, зноў прыязджае ў Беларусь з серыяй канцэртаў, якія пройдуць у Гомелі, Віцебску, Гародні і Берасці, піша БелаПАН.

Музыкі выканаюць настальгічную праграму, у якую ўвойдуць усе галоўныя хіты гурта. Са сцэны прагучаць знакамітыя «Без бою», «Вiще за неба», «Я так хачу», «Така, як тi», «Квiтка», «Усе буде добре».

«У гэтыя няпростыя часы нам вельмі важна быць разам. Мы б хацелі, каб творчыя святы з нагоды 20-годдзя гурта сталі своеасаблівым вынікам не толькі для нас, але і для пакалення, якое вырасла за гэтыя два дзясяткі гадоў», - адзначыў фронтмэн гурта Святаслаў Вакарчук.

Канцэрты «Акіяна Эльзы»: «Усе буде добре!» адбудуцца 26 красавіка - у Гомелі (Лядовы палац, 19.00, квіткі: 320000 - 640 000, танцпол 480.000), 27 красавіка - у Віцебску (Лядовы палац, 19.00, квіткі: 320 000 - 550000, танцпол 350.000), 29 красавіка - у Гародні (Лядовы палац, 19.00, квіткі: 390000 - 690 000, танцпол 490.000), 30 красавіка - у Берасці (Лядовы палац, 19.00, квіткі: 290000 - 590000, танцпол 370.000).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках