4 траўня 2024, Субота, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сайт CNN паказаў самыя прыгожыя мясціны Японіі

3

Турыстычны аддзел аўтарытэтнага выдання склаў спіс славутасцяў Краіны ўзыходзячага сонца.

Сайт CNN апублікаваў здымкі з выявай самых прыгожых месцаў Японіі - краіны, якая прываблівае мільёны турыстаў сваімі традыцыямі і незвычайнымі мясцінамі, піша korrespondent.net.

Вандроўцы, якія пабылі ў Краіне ўзыходзячага сонца, адзначаюць трапяткое стаўленне японцаў да прыроды. Нават у цэнтры вялікіх мегаполісаў ёсць шматлікія паркі і скверы, якія мясцовыя жыхары самі прыводзяць у парадак.

Таксама краіна славіцца вялікай разнастайнасцю архітэктурных збудаванняў. Шматлікія храмы, палацы і статуі знаходзяцца ў выдатным стане, нягледзячы на свой сталы ўзрост.

Адзначым, што самай ушанаванай святыняй Японіі з'яўляецца вулкан Фудзіяма, які належыць да аднаго з самых прыгожых горных утварэнняў свету.

Фота: CNN

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках