3 траўня 2024, Пятніца, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Raiffeisen прадказвае беларускай эканоміцы рэцэсію

Raiffeisen прадказвае беларускай эканоміцы рэцэсію

Група Raiffeisen Bank International (RBI) прагназуе зніжэнне тэмпаў росту ВУП Беларусі на 2% у 2015 годзе.

Пра гэта гаворыцца ў гадавой справаздачы RBI.

Паводле ацэнак аўстрыйскага банка, пасля спаду ў гэтым годзе беларуская эканоміка можа вярнуцца да сціплага росту на 1% у 2016 годзе, піша tut.by.

"Беларусь, сутыкнуўшыся з застоем або спадам у 2015 годзе, будзе па-ранейшаму залежаць ад фінансавай падтрымкі Расеі, што робіць яе макрафінансавую сітуацыю, хутчэй за ўсё, напружанай на гады наперад", - сказана ў справаздачы.

RBI прадракае падзенне ВУП Расеі на 4% у 2015 годзе. Праз год у расейскай эканоміцы можа адбыцца мінімальны прырост у 0,5%. Пры гэтым "патэнцыял росту расейскай эканомікі будзе ніжэйшы за 2%, калі дзяржава не пачне праводзіць рэформы і дыверсіфікаваць эканоміку, як гэта планавалася, але не было рэалізавана ў папярэднім цыкле". "Калі эканамічныя санкцыі супраць Расеі прадоўжацца, то макраэканамічныя і фінансавыя рызыкі імкліва ўзрастуць, нягледзячы на наяўнасць у краіны фіскальных і валютных рэзерваў", - гаворыцца ў справаздачы RBI.

Бізнэс RBI прадстаўлены ў Беларусі "Прыёрбанкам" і аднайменным лізінгавым аператарам. Паводле вынікаў 2014 сукупны прыбытак Райффайзен у Беларусі знізіўся на 6,4% з 67 да 63 млн еўра ў параўнанні з 2013 годам. "У пачатку 2015 года Беларусь дэвальвавала рубель прыкладна на 20%. Гэта стала вынікам турбулентнасці, якая была ў Расеі ў канцы 2014 года, бо беларуская эканоміка цесна звязаная з расейскай. Але паколькі капітал "Прыёрбанку" часткова забяспечаны за кошт эканамічнага хэджавання, то гэтая турбацыя мела мала ўплыву на становішча ў частцы капіталу", сказана ў справаздачы RBI.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках