4 траўня 2024, Субота, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы Варшавы павіншавалі беларусаў з Днём Волі

1

У самым цэнтры Варшавы на будынку "Украінскага свету" з'явілася больш за дзесятак бел-чырвона-белых сцягоў.

Такім чынам украінцы Варшавы павіншавалі беларусаў з 97-й гадавінай абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляе "Радыё Рацыя".

Старшыня арганізацыйнага камітэта "Еўрамайдан Варшава" Наталля Панчанка падкрэсліла, што такім чынам украінцы хацелі выказаць сваю падтрымку беларусам:

- Сёння ў Беларусі свята. Мы не маглі на гэта не адрэагаваць. І мы наважылі, што сёння наш Украінскі Дом у Варшаве будзе выглядаць крыху па-беларуску. Мы вывесілі віншаванне і беларускія бел-чырвона-белыя сцягі. Мы хацелі паказаць сваю падтрымку беларусам, як яны ўжо цягам года паказваюць сваю падтрымку нам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках