4 траўня 2024, Субота, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдуарда Лобава вызвалілі пасля праверкі дакументаў

Эдуарда Лобава вызвалілі пасля праверкі дакументаў

Былы палітвязень - на волі.

Пра гэта Эдуард Лобаў паведаміў сайту charter97.org.

Са слоў былога палітвязня, на станцыі метро «Плошча Якуба Коласа» яго спынілі супрацоўнікі міліцыі для праверкі дакументаў. Ніякіх іншых пытанняў да Эдуарда Лобава ў іх не было. Адразу пасля праверкі дакументаў актывісту паведамілі, што ён вольны.

Нагадаем, сёння ў Менску адбылася акцыя, прысвечаная Дню Волі. У акцыі, якая праходзіла пад нацыянальнымі ды еўрапейскімі сцягамі, узялі ўдзел блізу 2 тысяч чалавек. Ад мітынгу арганізатары акцыі адмовіліся, заклікаўшы тых, хто сабраўся пасля заканчэння шэсця адзначыць свята ў барах і рэстарацыях.

Фота: nn.by

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках