4 траўня 2024, Субота, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень Волі адзначылі на офісе прафсаюза РЭП

Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі фільм «Дзень волі» і абмеркавалі сітуацыю ў краіне.

25 сакавіка адбылася супольная сустрэча актывістаў «Еўрапейскай Беларусі», руху «За Свабоду» і прадстаўнікоў Прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, прысвечаная сённяшняму святу. На ёй было больш за 30 чалавек.

Пачатак сустрэчы адзначылі калектыўным выкананнем гімна Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым яе ўдзельнікі прагледзелі фільм «Дзень волі». Адзін са стваральнікаў стужкі - Алег Дашкевіч адзначыў, што беларусам вельмі патрэбнае веданне нашай сапраўднай гісторыі.

Пасля прагляду фільма выступілі палітыкі і грамадскія дзеячы Вацлаў Арэшка, Генадзь Фядыніч, Аляксандр Мех ды іншыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках