29 красавiка 2024, панядзелак, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскіх актывістаў пазбавілі працы

6
Гарадзенскіх актывістаў пазбавілі працы

Сяргея і Мікалая Верамеенкаў Міністэрства транспарту пазбавіла ліцэнзіі на перавозку пасажыраў.

Тым самым іх пазбавілі магчымасці зарабляць сабе на жыццё тым спосабам, якім яны гэта рабілі раней. Фармальнай падставай да гэтага стаў леташні штраф, які быў накладзены на Сяргея Верамеенку за парушэнні ў афармленні падарожнай карткі, паведамляе ПЦ "Вясна".

Сам жа актывіст мяркуе, што на самой справе ягоная актыўная пазіцыя і грамадская дзейнасць сталі сапраўднай прычынай такой увагі да ягонай асобы. Яго затрымлівалі з улёткамі і штрафавалі. А ягоны сын, Мікалай Верамеенка, быў затрыманы пры правядзенні акцыі "Стоп падатак 2". Яго тады спынілі праз тое, што машына, на якой ехаў, нібыта знаходзіцца ў вышуку.

На мясцовых выбарах год таму Гарадзенская гарадская выбарчая камісія, якую ўзначальваў Уладзімір Хлябіч, адмовілася прыняць дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у «дэпутаты» гарадской рады Сяргея Верамеенкі. З ягоных слоў, ён прыйшоў падаваць дакументы на рэгістрацыю кандыдатам за паўгадзіны да заканчэння працоўнага часу камісіі. Перад кабінетам, дзе засядае камісія, была чарга. Верамеенка сцвярджае, што ён зайшоў у камісію за дзве хвіліны да 19 гадзін, аднак яго дакументы прымаць ужо адмовіліся. Калі Сяргей Верамеенка стаў пратэставаць, старшыня камісіі Уладзімір Хлябіч выклікаў міліцыю.

Сяргей Верамеенка мяркуе, што менавіта ягоная грамадская дзейнасць і стала сапраўднай прычынай пазбаўлення працы.

Фота: сацыяльныя сеткі

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках