29 красавiка 2024, панядзелак, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Каспараў заклікаў Захад пачаць пастаўкі зброі ва Украіну

1
Гары Каспараў заклікаў Захад пачаць пастаўкі зброі ва Украіну

Расейскі апазіцыянер Гары Каспараў выступіў з чарговай гучнай заявай што да палітыкі Крамля.

Падчас свайго выступу ў галандскім інстытуце Nexus у Тылбургу Каспараў сказаў: «Калі Пуцін адчуе, што Захад праяўляе слабасць, то ён пойдзе яшчэ далей».

13-ты чэмпіён свету ў гісторыі шахмат таксама заклікаў зрабіць больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні да Расеі і пачаць пастаўкі зброі ва Украіну, піша «Главком».

«Пуціна, вядома, гэта не спыніць, аднак кошт для яго будзе вышэйшым», - прыводзіць словы Каспарава аўстрыйская газета Die Presse.

«Упершыню з моманту заканчэння Другой сусветнай вайны межы ў Еўропе ізноў былі змененыя дыктатарам. І калі цяпер Захад не выступіць рашучым чынам супраць Пуціна, то ў небяспецы апынецца ўся Украіна, а таксама Прыбалтыка. Еўропа не павінна капітуляваць», - падкрэсліў ён.

Фота: Getty Image

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках