29 красавiка 2024, панядзелак, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Серб» на Дні Волі выявіўся авантурнікам з Магілёва

22
«Серб» на Дні Волі выявіўся авантурнікам з Магілёва

Правакатар на Дні Волі, які скардзіўся журналістам на ЕС, апынуўся авантурнікам з Магілёва.

Пра земляка даведаўся магілёўскі гурт Zatoczka.

Падчас акцыі на Дзень Волі адбыўся цікавы інцыдэнт. Два хлопцы прыцягнулі ўвагу журналістаў. Адзін гучна размаўляў па-беларуску і па-руску, пытаючыся, незалежнасць ад каго святкуюць людзі. Больш за ўсё яго абуралі сцягі Еўразвязу. Сам ён быў апрануты ў майку «Београдски Синдикат» - сербскага хіп-хоп гурту, папулярнага сярод футбольных фанатаў, якія прытрымліваюцца правых поглядаў.

Другі прадставіўся сербам, імітуючы сербскі акцэнт. Таксама наракаў на Еўразвяз, у якім няма працы. Магілёўскі гурт Zatoczka пазнаў у ім свайго земляка, якога ў горадзе ведаюць як «Грыша». Пасля такой рэкламы хлопец выдаліў сваю старонку ў сацыяльнай сетцы. Як пішуць некаторыя карыстальнікі сацсетак, у сваім горадзе хлопец падмануў некалькіх чалавек на грошы, паведамляе тэлеканал «Белсат».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках