29 красавiка 2024, панядзелак, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнт БДУІРа: Да нас на лекцыю ўварваўся дэкан і асабіста праверыў адсутных

14

Колькасць удзельнікаў акцыі, прысвечанай Дню Волі, стрымлівалі штучна.

Чытач charter97.org Яўген напісаў абураны ліст у рэдакцыю.

«25 сакавіка прайшоў Дзень Волі, 97 гадоў таму была абвешчаная БНР. Гэта святочны дзень усіх беларусаў! А што адбываецца ў гэтае свята ў нас ва ўніверсітэце?

А 15:30 да нас на заняткі ўрываецца дэкан факультэта і асабіста правярае прысутнасць усёй групы! Пазней, у групе дэканата «Вконтакте» з'яўляецца паведамленне: «Студэнтам са спісу да пятніцы падаць у дэканат тлумачальныя запіскі з указаннем прычын адсутнасці на занятках!», - піша ён.

Нагадаем, учора ў цэнтры Менска адбыліся святочнае шэсце і мітынг, прысвечаныя Дню Волі. Акцыя была дазволеная гарадскімі ўладамі і прызначаная на вельмі нязручны для працаўнікоў і навучэнцаў час - 15:00. Ужо ўчора было вядома пра праверкі ў школах і ўніверсітэтах.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках