29 красавiка 2024, панядзелак, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для польскага прэзідэнта не знайшлі месца ў прэстыжнай рэстарацыі

13
Для польскага прэзідэнта не знайшлі месца ў прэстыжнай рэстарацыі

Шэф-кухар вядомай варшаўскай рэстарацыі адмовіўся прыняць Браніслава Камароўскага праз адсутнасць рэзервацыі.

Вядомая варшаўская рэстарацыя «Atelier Amaro» адмовілася прыняць прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага, паведамляе «Радыё Польшча».

Шэф-кухар рэстарацыі, Войцэх Мадэст Амара, у адным з інтэрв'ю распавёў, што аднойчы яму давялося адмовіць самому кіраўніку дзяржавы.

«Нам патэлефанавалі з канцылярыі прэзідэнта і спыталі, ці ёсць свабодны столік на сёння. Століка не было, я ж не мог скасаваць рэзервацыю людзей, якія чакалі сваёй чаргі больш за тры месяцы. Я зарэзерваваў столік для прэзідэнта на наступны тыдзень, аднак, ён не прыйшоў», - распавёў Амары.

«Atelier Amaro» - гэта адзіная рэстарацыя ў Польшчы, адзначаная ў адным з самых прэстыжных рэйтынгаў рэстарацый свету Michelin. Ніхто не можа трапіць у рэстарацыю, не зрабіўшы папярэдняй рэзервацыі. Часам свабодных месцаў у рэстарацыі трэба чакаць некалькі месяцаў.

Фотa: platine.pl

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках