29 красавiка 2024, панядзелак, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд адмовіўся распачынаць справу супраць Мінкульта за Курапаты

6
Суд адмовіўся распачынаць справу супраць Мінкульта за Курапаты

Судзейская калегія Менскага гарадскога суда не задаволіла скаргу прадстаўнікоў грамадзянскай ініцыятывы «Экспэрты ў абарону Курапатаў».

Яны прасілі скасаваць пастанову суда Цэнтральнага раёна аб адмове ў распачынанні справы супраць Міністэрства культуры Беларусі, піша БелаПАН.

Калегія Менгарсуда, у якую ўвайшлі суддзі Іна Яблакава, Іна Ўгнівенка і Зоя Салаўёва, разгледзелі як абгрунтавана вынесеную 5 лютага гэтага года пастанову суддзі Цэнтральнага суду Менску Івана Майсейчыка, які адмовіў прадстаўнікам грамадскасці ў распачынанні справы супраць Мінкультуры агулам і начальніка ўправы аховы гістарычна-культурнай спадчыны Ігара Чарняўскага асабіста.

Тады, у лютым гэтага года, абаронцы Курапатаў дамагаліся распачынання справы за «дзеянні і бяздзейнасць» Міністэрства культуры ў пытанні аховы гістарычна-культурнай каштоўнасці «Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій (1930-1940-я гады) ва ўрочышчы Курапаты (Менскі раён)».

На іх думку, бяздзейнасць палягала ў тым, што, нягледзячы на ўстаноўлены законам абавязак, чыноўнікі Мінкультуры ніяк не пракантралявалі і не скаардынавалі ліквідацыю парушэнняў у сферы абароны гістарычна-культурных каштоўнасцяў ва ўрочышчы Курапаты, як таго патрабавала Генеральная пракуратура ад 27 снежня 2012 года. Парушэннем з'яўлялася тое, што СТАА «БелРэстІнвест» пабудавала ў межах ахоўнай зоны Курапатаў чатыры пабудовы запланаванага ў гэтым месцы забаўляльнага комплексу, раней які насіў назву «Бульбаш-хол».

У сваю чаргу дзеянні міністэрства, якія прадстаўнікі грамадскасці разважылі як незаконныя, былі ў тым, што Мінкультуры скараціла заходнюю мяжу ахоўных зон Курапат са 120 м да 50 м, вывеўшы пабудовы СТАА «БелРэстІнвест» з забароненай тэрыторыі і фактычна легалізавала незаконнае будаўніцтва. Змены былі замацаваныя 1 снежня адпаведнай пастановай аб зацвярджэнні праекта зон аховы гэтай гістарычна-культурнай каштоўнасці. На думку абаронцаў Курапатаў, гэтыя змены таксама прывялі да патэнцыйнай пагрозы знішчэння мемарыяльнага лесу ва ўрочышчы, бо падпаленыя вуглі ад вогнішчаў і мангалаў на тэрыторыі забаўляльнага комплексу могуць папросту пераадолець 50 метраў, што аддзяляюць іх ад курапацкага лесамасіву.

Нягледзячы на гэта, суддзя Іван Майсейчык угледзеў у пазове прадстаўнікоў грамадскасці спробу аспрэчыць канстытуцыйнасць пастановы Мінкультуры і ва распачынанні справы адмовіў. Актывісты ініцыятывы «Экспэрты ў абарону Курапатаў» разгледзелі ягоныя довады як неабгрунтаваныя, заявіўшы, што ў іх заяве гаворка не вялася аб канстытуцыйнасці міністэрскага дакумента.

Сваю пазіцыю абаронцы Курапатаў паўтарылі на пасяджэнні ў Менгарсудзе, аднак судзейская калегія фактычна даслоўна паўтарыла аргументацыю Майсейчыка, пакінуўшы скаргу грамадскасці без задавальнення.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках