1 траўня 2024, Серада, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсія ў паляка большая, чым заробак у беларуса

34
Пенсія ў паляка большая, чым заробак у беларуса

Як адрозніваюцца пенсіі ў суседніх краінах?

Рост пенсій з пачатку года ў Беларусі быў фактычна замарожаны. «Пенсіі будуць павышацца з улікам росту заробкаў і фінансавых магчымасцяў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва», - растлумачыў намеснік міністра працы Валерый Кавалькоў. А заробкі як раз не растуць.

У лютым сярэдняя пенсія паводле ўзросту склала 2 748 450 рублёў. Ці шмат гэта? Пражыць на такія грошы пры беларускім узроўні коштаў складана, пацвердзяць пенсіянеры.

А што ж у суседзяў? «Наша Нiва» параўноўвае беларускую дапамогу пажылым людзям з той, што прапануюць іншыя дзяржавы.

У даляравым эквіваленце беларуская пенсія складала $182 тагачасным курсам. І ўпершыню за доўгі час яна была вышэйшая за расейскую.

Усходнія суседзі мелі ў студзені ў сярэднім усяго $168. Усяму віной эканамічны крызіс, выкліканы вайной ва Украіне, падзеннем кошту нафты, а таксама санкцыямі Захаду. Праўда, цяпер за кошт узмацнення расейскага рубля даляравы эквівалент пенсій трошкі падрос і амаль зраўняўся з беларускім.

Вайна не магла не падкасіць і ўкраінскіх пенсіянераў. Апошнія звесткі аб суме дапамогі паводле ўзросту ў гэтай краіне датуюцца кастрычнікам 2014 года. Тады пенсіянеры атрымлівалі ў сярэднім $129. Аднак пры цяперашнім курсе пенсіі абрынуліся да $75.

Сітуацыя ў Малдове яшчэ горшая. Статыстыка за пачатак 2015 - сярэдняя пенсія $69.

Краіны Балтыі перайшлі на еўра, таму ў выніку плыўнай дэвальвацыі ў дачыненні да даляра грошы часткова абясцэніліся. Фактычна кожны пенсіянер страціў па $40-60. Напрыклад, у Літве летась у снежні грамадзяне атрымлівалі па $296, а цяпер іх пенсіі эквівалентныя $255.

У латвійцаў у чацвёртым квартале 2014 пенсія складала $338. Цяпер на $50 менш.

Нарэшце, Эстонія, якая застаецца самай паспяховай у рэгіёне. Пенсіянеры ў канцы мінулага года атрымлівалі па $437, але крызіс еўра, зразумела, ударыў і па іх.

Аднак за межамі былога СССР пачынаецца зусім іншае жыццё. Сярэдні паляк-пенсіянер у лістападзе мінулага года меў $606. І нават пры цяперашнім курсе атрымлівае блізу $520, больш, чым сярэдні заробак у Беларусі.

Падобны ўзровень пенсій і ў Чэхіі. У першай палове мінулага года тамтэйшым пенсіянерам дзяржава плаціла па $550.

Але ў большасці краін Еўразвязу гэта толькі частка даходаў. Мясцовыя жыхары карыстаюцца паслугамі прыватных пенсійных фондаў, і ў рэальнасці атрымліваюць нашмат больш.

Самыя багатыя…

Максімальна магчымая пенсія ў Беларусі складае 6434 тысяч рублёў. Столькі атрымліваюць штомесяц былыя шахцёры, якія маюць стаж працы пад зямлёй не менш за 25 гадоў.

...І самы бедны

Першаму кіраўніку незалежнай Беларусі Станіславу Шушкевічу дзяржава плаціць па 3200 рублёў. Яго пажыццёвая пенсія была прызначана яшчэ ў 1996-м, але з тых часоў не індэксуецца.

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках