1 траўня 2024, Серада, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўз Зямлю праляцеў буйны астэроід

3
Паўз Зямлю праляцеў буйны астэроід

Да Зямлі наблізіўся буйны астэроід 2014 YB35.

Пра гэта паведамляе выданне The Independent. Астэроід прайшоў каля планеты 27 сакавіка 2015 года а 10:21 на адлегласці прыкладна 4,5 мільёна кіламетраў, піша Lenta.ru.

Дыяметр нябеснага цела ацэньваецца ў 520 метраў. У момант збліжэння астэроід знаходзіўся ад Зямлі ў 11 разоў далей, чым Месяц, а яго хуткасць была роўная 10,16 кіламетрам у секунду. Небяспекі для планеты нябеснае цела не ўяўляла.

Аб'ект рухаецца па выцягнутай арбіце з максімальным выдаленнем ад Сонца ў 2,8 астранамічных адзінкі і максімальным набліжэннем у адну астранамічную адзінку. Перыяд яго кручэння вакол свяціла роўны 2,57 года.

Нябеснае цела па параметрах сваёй арбіты дазваляе аднесці яго да групы калязямных астэроідаў, якія называюцца апалонамі. Цяпер ядома каля шасці тысяч такіх аб'ектаў.

Астэроід 2014 YB35 навукоўцы ўпершыню заўважылі ў канцы 2014 года, а пры яго набліжэнні да планеты даследавалі яго структуру. У наступны раз паўз Зямлю на адлегласці 3,3 мільёна кіламетраў ён праляціць у 2033.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках