1 траўня 2024, Серада, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спікер парламента Чачэніі пагражае краінам ЕЗ

8
Спікер парламента Чачэніі пагражае краінам ЕЗ

У выпадку пачатку паставак ЗША смяротнай зброі Украіне парламент Чачэніі мае намер дамагчыся ад Дзярждумы РФ і Савета Федэрацыі захадаў у адказ.

Пра гэта заявіў спікер рэспубліканскага парламента Дукуваха Абдурахманаў, паведамляе "Інтэрфакс".

"Калі будзеце пастаўляць зброю ў сумежныя краіны, якія раней уваходзілі ў СССР, то мы пачнём рабіць тое ж самае, - сказаў ён. - Чачэнская рэспубліка гэтага не можа рабіць, але мы плануем праз Дзярждуму РФ і Савет Федэрацыі ініцыяваць тое, што кангрэс ЗША ініцыюе перад прэзідэнтам, гэтага права, як суб'екта РФ, у нас ніхто не адбіраў".

З ягоных слоў, у адказ на ўмяшанне ЗША і Еўропы ў справы Расеі кіраўніцтва краіны "будзе ўжываць тыя ж захады - вайсковыя, палітычныя, эканамічныя".

"Калі яны не спыняцца, то ў нас ёсць што сказаць Англіі аб Шатландыі і Валіі, ёсць, што сказаць ЗША пра захопленыя імі тэрыторыі. Мы таксама можам па кожнай краіне прайсціся - па Францыі, Нямеччыне", - дадаў спікер.

Раней Дукуваха Абдурахманаў заявіў аб магчымых пастаўках Чачэніяй расейскай зброі "партызанам" у Мексіцы. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў аб тым, што такія заявы чачэнскага палітыка ідуць насуперак з расейскім заканадаўствам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках