1 траўня 2024, Серада, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыбыткі 16 мільёнаў расейцаў абрынуліся ніжэй за пражытачны мінімум

3
Прыбыткі 16 мільёнаў расейцаў абрынуліся ніжэй за пражытачны мінімум

У 2014 годзе прыбыткі, ніжэйшыя за пражытачны мінімум, мелі 11,2 адсотка насельніцтва Расеі ці 16,1 мільёна чалавек.

Пра гэта паведамляе Расстат. Паводле звестак статыстычнага ведамства, у першым квартале 2014 прыбыткі, ніжэйшыя за пражытачны мінімум, атрымлівалі 19,8 мільёна чалавек, у другім - 17,4 мільёна, у трэцім - 16,6 мільёна і ў чацвёртым - 13,1, паведамляе Lenta.ru.

У чацвёртым квартале мінулага года памер пражытачнага мінімуму ў Расеі дасягнуў 8234 рублі. З іх 7647 рублёў - кошт спажывецкага кошыка і яшчэ 587 - выдаткі на абавязковыя плацяжы і зборы.

Раней Расстат паведамляў, што рэальны заробак (з папраўкай на рост коштаў і тарыфаў) насельніцтва ў Расеі ў лютым 2015 абрынуўся на 9,9 адсотка ў параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года. У намінальным вымярэнні ён павялічыўся на 5,2 адсотка і дасягнуў 30 620 рублёў.

Згодна з прагнозам Мінэканамразвіцця, рэальныя прыбыткі насельніцтва ў 2015 годзе абрынуцца на 9 адсоткаў. Паводле ацэнкі «ВТБ Капітал» у гэтым годзе 50-55 адсоткаў сямейнага бюджэту расейцаў будзе сыходзіць на куплю прадуктаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках