26 красавiка 2024, Пятніца, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты хочуць адпусціць у спадзяванні на транш крэдыту АКФ ЕўрАзЭС

8
Кошты хочуць адпусціць у спадзяванні на транш крэдыту АКФ ЕўрАзЭС

Міністэрства гандлю Беларусі ўнесла ва ўрад прапановы аб скасаванні мараторыя на рост коштаў.

Пра гэта было заяўлена 25 сакавіка ў Мінгандлю ў часе сустрэчы з прадстаўнікамі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у рамках праграмы крэдытавання Беларусі, піша tut.by.

Нагадаем, што выдача Беларусі шостай і астатняй раты крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС на суму 440 млн даляраў здоўжылася ўжо больш як на паўтары гады. Затрымка ўзнікла праз невыкананне Беларуссю 10 з 14 паказчыкаў стабілізацыйнай праграмы. Насцярожылі экспэртаў фонду і пытанні дзяржаўнага рэгулявання коштаў. Як паведаміў журналістам 24 лютага старшыня ўправы Еўразійскага банка развіцця Дзмітрый Панкін, Беларусь можа ініцыяваць чарговы разгляд пытання аб шостай раце, але яго абмяркуюць не раней за травень. Пры гэтым Беларусь не можа разлічваць на фінансаванне іншых праектаў за кошт крэдытаў АКФ, бо яна ўжо вычарпала свой краінавы ліміт, які складае 2,8 млрд даляраў.

Учора эксперты АКФ абмеркавалі ў Мінгандлю Беларусі пытанні дзяржаўнага рэгулявання коштаў, пэрспэктывы паляпшэння варункаў вядзення бізнэсу ў краіне.

Як нагадаў першы намеснік міністра гандлю Беларусі Артур Карповіч, у снежні 2014 года міністэрству былі перададзеныя функцыі кантролю за захаваннем коштаў на спажывецкім рынку краіны.

У канцы снежня 2014 года - пачатку студзеня 2015 года на фоне моцнай дэвальвацыі расейскага рубля адбылося паслабленне беларускага рубля ў дачыненні да замежных валют. Таму ў мэтах недапушчэння неабгрунтаванага росту коштаў у крамах урад сваёй пастановай №1207 увёў мараторый на павелічэнне раздробных коштаў у параўнанні з коштамі, якія дзейнічалі на 18 снежня 2014 года.

У далейшым, адсочваючы сітуацыю, Мінгандлю супольна з Мінэканомікі былі выпрацаваны пэўныя этапы, якія прадугледжваюць павольнае паслабленне мараторыя.

Цяпер Мінгандлю ажыццяўляе рэгуляванне коштаў толькі ў асобных групах сацыяльна значных тавараў, такім, як хлеб жытні і жытнёва-пшанічны, мяса (свініна, ялавічына), мяса курэй і куранят-бройлераў, яйкі курыныя, малако без дадаткаў і малочныя прадукты, розныя тыпы дзіцячага харчавання.

"Цяпер, калі коштавая сітуацыя на спажывецкім рынку краіны параўнальна стабільная, пададзеныя прапановы ва ўрад аб скасаванні мараторыя на рост коштаў", - сказана ў паведамленні прэс-службы Мінгандлю. Гэтыя ды шмат якія іншыя пытанні знайшлі разуменне з боку прадстаўнікоў Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, запэўнілі ў беларускім міністэрстве.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках