1 траўня 2024, Серада, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зямляне ўбачаць у 2015 годзе два месяцавыя зацьменні

3
Зямляне ўбачаць у 2015 годзе два месяцавыя зацьменні

У красавіку апусканне Месяца ў зямны цень убачаць жыхары Заходняй паўкулі, у верасні - Усходняй.

Два месяцавыя зацьменні адбудуцца сёлета. 4 красавіка апусканне Месяца ў зямны цень убачаць жыхары Заходняй паўкулі, у верасні - Усходняй, паведамляе ТАСС.

Другое зацьменне можна будзе назіраць перад світаннем у еўрапейскай частцы Расеі, распавёў карэспандэнту ТАСС прэс-сакратар Інстытута практычнай астраноміі РАН Нікалай Жалязноў.

"4 красавіка месяцавае зацьменне можна будзе ўбачыць на захадзе Паўночнай і Паўднёвай Амэрыкі і на выспах Ціхага акіяна, у Аўстраліі і Новай Зэландыі. Месяц занурыцца ў цень Зямлі і набудзе крывавае адценне на восем хвілін. Поўнае зацьменне 28 верасня будзе больш працяглым – 1 гадзіна 13 хвілін. Яго будзе відаць у Еўропе, на Захадзе Азіі, у Афрыцы, Грэнландыі, у Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы", - адзначыў Жалязноў.

Зямная атмасфэра як лінза

Месяцавае зацьменне адбываецца, калі Зямля апынаецца паміж Сонцам і Месяцам на адной лініі. Месяц у гэты час не знікае з поля зроку. "Падсвятленне Месяца ў гэты момант ідзе не наўпрост ад Сонца. Спадарожнік Зямлі падсвятляе зямная атмасфэра, граючы ролю лінзы", - адзначыў навуковец. Колер Месяца падчас зацьмення можа быць розным - ад карычневага да крывава-чырвонага. "Гэта залежыць ад стану высокіх пластоў атмасфэры, на які ўплывае мноства чыннікаў, у тым ліку сонечная актыўнасць у гэты момант", - дадаў суразмоўца агенцтва.

Часцяком месяцавыя зацьменні суправаджаюць сонечныя і наадварот. У 2015 годзе адно сонечнае зацьменне ўжо здарылася 20 сакавіка, другое адбудзецца 13 верасня, месяцавыя зацьменні адбудуцца праз два тыдні пасля кожнага з іх. Парнасць сонечных і месяцавых зацьменняў з пункту гледжання астрамэтрыі тлумачыцца хуткім рухам Месяца вакол Зямлі.

Калі Зямля і Сонца размяшчаюцца на адной лініі, Месяц паспявае абмінуць Зямлю, апынуўшыся як з аднаго, так і з другога боку. Часам першым здараецца сонечнае зацьменне, часам наадварот.

Пік месяцавага зацьмення 4 красавіка прыпадае на 14:56, Месяц прабудзе ў ценю Зямлі па чатыры хвіліны да і пасля гэтага моманту. Квадра поўнага зацьмення 28 верасня пачнецца а 5:11, яго пік будзе пройдзены а 5:47, а закончыцца а 6:24, сведчаць разлікі Інстытута практычнай астраноміі РАН.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках