4 траўня 2024, Субота, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БГК выйшаў у фінал SEHA-лігі

1
БГК выйшаў у фінал SEHA-лігі

З 25 да 29 сакавіка ў вугорскім Веспрэме праходзіць фінальны турнір міжнароднай гандбольнай SEHA-лігі.

27 сакавіка былі згуляныя паўфінальныя двубоі. Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова быў мацнейшым за македонскі «Вардара» 32:28 і другі год запар выйшаў у фінал турніру. Двухразовы чэмпіён турніру SEHA-лігі «Вардар» упершыню ў гісторыі турніру не дабраўся да фінальнага матчу.

Як паведамляе БелаПАН, падмурак перамогі берасцейскі клуб заклаў яшчэ ў першым тайме, перамогшы яго з розніцай пяць мячоў - 16:11 і захаваўшы здабытую перавагу да фінальнай сірэны.

У чэмпіёна Беларусі галы закідвалі: Стойкавіч - 9, Шыловіч, Божавіч - па 5, Нікуленкаў - 4, Рутэнка - 3, Камышык, Вукіч - па 2, Іван Карачыч, Манойлавіч, - па 1.

У «Вардара» з пяццю закінутымі галамі самымі выніковымі сталі Ален Тоскіч і Неманья Прыбыч.

У іншым паўфінале харвацкі «Заграб» з лікам 24:25 падолеў вугорскі«Веспрэм».

29 сакавіка ў матчы за трэцяе месца згуляюць «Вардара» і «Заграб», а чэмпіёнскі тытул аспрэчаць «Веспрэм» і БГК імя Мяшкова. Чэмпіён Беларусі выступае ў SEHA-лізе трэці сезон і да гэтага займаў чацвёртае і другое месца. У рэгулярным сезоне 2014/2015 БГК заняў трэцяе месца, дэбютант SEHA-лігі «Веспрэм» адразу перамог у рэгулярным турніры, здабыўшы перамогі ў 17 матчах з 18 згуляных. У рэгулярным сезоне «Веспрэм» абодва разы падолеў БГК - 31:26 і 29:17.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках