30 красавiка 2024, aўторак, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя Чарнагорыі зняла з сябе віну за беспарадкі на адборачным матчы з Расеяй

6
Паліцыя Чарнагорыі зняла з сябе віну за беспарадкі на адборачным матчы з Расеяй

Паліцыя Чарнагорыі выпусціла прэс-рэліз з нагоды перапыненага матчу адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2016 з Расеяй (0: 0).

Паліцыя пераклала віну за кінуты ў брамніка расейцаў Ігара Акінфеева факел на мясцовы футбольны звяз. У выніку гэтага інцыдэнту галкіпер ЦСКА трапіў у лякарню.

На 67-й хвіліне сустрэча была скасаваная, бо з трыбун працягвалі ляцець на поле староннія прадметы.

Заяву цытуе sport-express.ru:

«Для забеспячэння парадку былі выстаўленыя 570 паліцэйскіх, якія падтрымлівалі стабільную абстаноўку перад, падчас і пасля матчу. Да пачатку гульні Футбольны звяз Чарнагорыі арганізаваў некалькі падрыхтоўчых нарад, на якіх прысутнічалі супрацоўнікі МУС. Прадстаўнікі паліцыі падкрэслілі важнасць актывізацыі захадаў, якія адпавядаюць Закону аб масавых мерапрыемствах, прадухіляюць траплянне на трыбуны факелаў і іншых забароненых прадметаў.

У адпаведнасці з Законам аб масавых мерапрыемствах, арганізатары абавязаныя займацца кантролем і прадухіленнем трапляння на трыбуны піратэхнічных вырабаў і іншых забароненых прадметаў».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках