30 красавiка 2024, aўторак, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус Сяргей Хаміцкі накаўтаваў непераможнага брытанца

7

40-гадовы баксёр з Беларусі Сяргей «Прывід» Хаміцкі працягвае здзяйсняць набегі на брытанскія берагі і тэрарызаваць мясцовых баксёраў.

У 2009 і 2013 гадах «The Ghost» даў нядрэнныя баі Марціну Марэю, у 2010-м пабіў экс-еўрачэмпіёна, у 2011-м канкурэнтна саступіў, а ў мінулым і зусім разышоўся і накаўтаваў нябітага праспекта Фрэнка Булёні, а з Нікам Блэкуэлам згуляў унічыю, паведамляе vringe.com

Учора Хаміцкі паўтарыў леташні поспех, накаўтаваўшы чарговага не ведаўшага паразаў брытанца Эдама Этчыса (18/01, 15 КО). Тое, што Сяргей не будзе ў аўтсайдэрах і праявіць сябе ў барацьбе з мясцовым фаварытам, стала зразумела ўжо ў 1-м тайме, калі ў адказ на асцярожныя дзеянні Этчыса беларус пару разоў вельмі моцна прыклаўся камбінацыямі.

Пасля бой праходзіў з невялікай перавагай брытанца, але ў сярэдзіне 4-га раўнда Сяргей, знайшоўшы момант у канцы атакі праціўніка, выразным ударам справа паклаў таго на спіну.

Сяргей Хаміцкі
Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках