30 красавiка 2024, aўторак, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія заводы будуць працаваць у Крыме

39
Беларускія заводы будуць працаваць у Крыме

Беларусь дэ-факта прызнае акупацыю Крыма.

«Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання» і «Гомсельмаш» разглядаюць магчымасць размяшчэння сваіх зборачных прадпрыемстваў у Севастопалі.

Пра гэта ішла размова на сустрэчы ўладаў горада з прадстаўнікамі прадпрыемства, паведамляе агенцтва «Навіны Крыму».

«Умацаванне эканамічнага базісу рэгіёну - наша асноўная задача. Мы рады вітаць такія ініцыятывы нашых беларускіх партнёраў», - заявіў намеснік губернатара Севастопаля Дзяніс Дабракоў.

Партнёр беларускіх заводаў заснавальнік кампаніі «Русинвестпроект» Ігар Навуменка прапанаваў больш дэталёва прапрацаваць прапановы і знайсці агульныя падыходы для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Для размяшчэння такіх прадпрыемстваў неабходныя як вытворчая база, так і ўзгадненне многіх арганізацыйных, прававых, эканамічных пытанняў. Іх будзе разглядаць сумесная рабочая група, пастанова аб стварэнні якой і прынятая на праведзенай сустрэчы, паведамляе прэс-служба ўрада Севастопаля.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках