Менсктранс змяніў расклад міжнародных аўтобусных рэйсаў
- 29.03.2015, 12:28
- 10,077
У сувязі з пераходам краін Еўропы на летні час у ноч з 28 на 29 сакавіка дзяржпрадпрыемства "Менсктранс" змяніла расклад рэгулярных аўтобусных рэйсаў.
З 29 сакавіка аўтобус па маршруце Менск - Беласток адпраўляецца з Менска з аўтавакзала (а/в) "Цэнтральны" а 23.30 па чацвяргах, пятніцах і суботах; з Беластока - а 16.00 па пятніцах, суботах і нядзелях.
Аўтобус па маршруце Менск - Варшава адпраўляецца з а/в "Цэнтральны" а 18.30 штодня; з Варшавы - а 16.30 штодня.
Аўтобус па маршруце Менск - Вільня (праз Ашмяны) адпраўляецца з а/в "Цэнтральны" а 08.20 і 11.00 штодня і па панядзелках а 01.35; з Вільні - адпаведна а 14.00, 16.00 штодня і а 7.20 па панядзелках.
Аўтобус па маршруце Менск - Рыга (праз Вільню) адпраўляецца з а/в "Цэнтральны" а 23.30 штодня; з Рыгі - а 23.50 штодня.
Аўтобус па маршруце Менск - Друскінінкай адпраўляецца з а/в "Цэнтральны" а 06.50 па суботах; з Друскінінкая - а 17.00 па суботах.
Аўтобус па маршруце Менск - Калінінград (праз Вільню) адпраўляецца з а/в "Цэнтральны" а 06.00 штодня акрамя серады і суботы; з Калінінграда - а 12.30 штодня акрамя чацвярга і нядзелі.
Аўтобус па маршруце Менск - Каўнас адпраўляецца з а/в "Цэнтральны" штодня а 07.40; з Каўнаса - а 16.00 штодня.
Аўтобус па маршруце Менск - Кіеў адпраўляецца з а/в "Цэнтральны" а 22.20 і з а/с "Усходні" - а 22.45 па серадах, чацвяргах і пятніцах; з Кіева - а 13.15 па чацвяргах, пятніцах і суботах.
Аўтобус па маршруце Менск - Кіеў (Ачакаў) адпраўляецца з а/в "Цэнтральны" а 17.40 і з а/в "Усходні" а 18.00 штодня; з Кіева - а 19.30 штодня.
Аўтобус па маршруце Менск - Мюнхен адпраўляецца з а/в "Цэнтральны" а 12.00 па серадах, пятніцах і нядзелях; з Мюнхена - а 13.00 па пятніцах, нядзелях, аўторках.
Аўтобус па маршруце Менск - Рыга праз Даўгаўпілс адпраўляецца з а/в "Усходні" а 21.30 і з а/в "Цэнтральны" а 09.50 і а 21.50 штодня; з Рыгі - адпаведна а 08.00 і а 21.20 штодня.
Аўтобус па маршруце Менск - Рыга (праз Панявежыс) адпраўляецца з а/в "Цэнтральны" а 12.15 па суботах; з Рыгі - а 12.30 (з Панявежыса а 15.15) па нядзелях.
Аўтобус Менск - Санкт-Пецярбург адпраўляецца з а/в "Цэнтральны" а 17.50 штодня і далей паводле дзейнага раскладу руху; з Санкт-Пецярбурга - а 18.00 штодня.
Расклад міжнародных цягнікоў у сувязі з пераходам краін ЕЗ і Украіны на летні час адкарэктавала таксама Беларуская чыгунка.