30 красавiка 2024, aўторак, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Алігархі бягуць з Расеі

6
The Telegraph: Алігархі бягуць з Расеі

Кампанія Campden Wealth правяла даследаванні, у выніку якіх высветліла, што большасць расейскіх алігархаў збіраюцца пакінуць РФ цягам бліжэйшых гадоў.

Вынікі даследавання апублікавала брытанскае выданне The Telegraph, паведаміўшы, што большасць апытаных збіраюцца пераехаць у Вялікую Брытанію або Швэйцарыю, піша gordonua.com.

З 30 расейскіх грамадзян, уключаных у даследаванні Campden Wealth, больш за палову сказалі, што, хутчэй за ўсё, паедуць за мяжу, хоць і не ў найбліжэйшы час. Кожны чацвёрты адзначыў, што збіраецца з'ехаць цягам пяці гадоў. Удзельнікі даследавання сумесна кантралююць $2,5 млрд (£1,7 млрд) асабістых сродкаў і бізнэс з абарачэннем $6,5 млрд паводле звестак 2014 года, паведамляе выданне.

The Telegraph адзначае, што колькасць расейскіх заявак на інвестарскія візы Вялікай Брытаніі ў першыя дзевяць месяцаў 2014 узрасла на 69% у параўнанні з 2013 годам. У лістападзе мінулага года памер мінімальнай інвестыцыі для такіх віз быў падвоены і дасягнуў £2 млн.

Разам з падатковымі зменамі, негатыўныя прагнозы эканамічнага росту і павелічэння інфляцыя зрабілі Расею менш прывабным месцам для вядзення бізнэсу, піша выданне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках