27 красавiка 2024, Субота, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Шчасце чалавека не залежыць ад ягонай адукаванасці

13
Навукоўцы: Шчасце чалавека не залежыць ад ягонай адукаванасці

Навукоўцы з Універсітэта Варвіка (Брытанія) падвялі вынікі новага сацыяльна-псіхалагічнага даследавання.

Аб'ектам іх вывучэння стаў узровень адукацыі і яго ўздзеянне на самаацэнку чалавека. Выявілася, што высокаўзроўневая адукацыя, у тым ліку і адукацыя, атрыманая ў прэстыжных навучальных установах, ніяк не адбіваецца на самаадчуванні чалавека, за выключэннем некалькіх прыватных выпадкаў, піша megaobzor.com.

Калі адукацыя звязаная з псіхічным здароўем, то добрая адукацыя павінна была б дабратворна ўплываць на самаадчуванне чалавека. На практыцы ўсё па-іншаму. Навукоўцы праверылі фактары, звязаныя з добрым псіхалагічным станам - узровень адукацыі і фінансы. Выявілася, узровень адукацыі ніяк не ўплываў на самаадчуванне. Гэта значыць, адукацыя не дапамагала людзям адчуваць сябе лепш і лепш функцыянаваць у грамадстве. А гэтыя паказчыкі крытычна важныя для адчування шчасця. Навукоўцы дадалі, што хоць аб'ём атрыманых грошай за працу досыць моцна ўплывае на паказчык шчасця, пераважная большасць людзей мае патрэбу ў першую чаргу ў 100-адсоткавай рэалізацыі сваіх прафесійных навыкаў на практыцы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках