30 красавiка 2024, aўторак, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У маскоўскім метро паліцэйскі адстрэльваўся ад беларуса

16
У маскоўскім метро паліцэйскі адстрэльваўся ад беларуса

Ноччу ў метро супрацоўнік маскоўскай паліцыі параніў дэбашыра, які напаў на яго.

Як паведаміла карэспандэнту «БалтИнфо» крыніца ў праваахоўных органах, у нядзелю а 1.30 на станцыі метро «Кіеўская» Філёўскай лініі метрапалітэна пасля заканчэння працы метро супрацоўнікі паліцыі выявілі на платформе невядомага мужчыну ў стане алкагольнага ап'янення і прапанавалі яму пакінуць падземку.

«Аднак мужчына адмовіўся выканаць законнае патрабаванне паліцэйскіх, а затым накінуўся на аднаго з іх - 44-гадовага старэйшага сяржанта - і стаў збіваць. Абараняючыся, супрацоўнік паліцыі з табельнага пісталета Макарава зрабіў стрэл у нападніка», - распавяла крыніца.

Са слоў суразмоўцы, асоба дэбашыра ўсталяваная. Гэта 30-гадовы грамадзянін Беларусі, раней судзімы. Ён дастаўлены ў лякарню з агнястрэльным раненнем левага сцягна. Таксама шпіталізаваны і паліцэйскі. Ягоны стан лекары расцэньваюць як здавальняючы. Паводле папярэдніх звестак, прымяненне зброі прызнанае законным.

Афіцыйная прадстаўніца Галоўнай следчай управы СК РФ Масквы Юлія Іванова заявіла, што цяпер развязваецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы паводле артыкула КК РФ «Ужыванне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады». Следства мае намер выставіць адпаведнае абвінавачванне 30-гадоваму мужчыну, які напаў на паліцэйскага.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках