1 траўня 2024, Серада, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскія ВПС правялі найбуйнейшыя за 13 гадоў вучэнні

3
Брытанскія ВПС правялі найбуйнейшыя за 13 гадоў вучэнні

Брытанскія вайскова-паветраныя сілы правялі вучэнні ў адбіцці масіраванай атакі.

Мэтай вучэнняў Rising Panther ("Пантэра ў кідку") была адпрацоўка тэхнікі паветранага бою і праверка гатоўнасці да атакі праціўніка, піша The Sunday Times.

"Каралеўскія вайскова-паветраныя сілы пачалі серыю вучэнняў у адпрацоўцы паветранага бою для праверкі гатоўнасці да ўсякай "масіраванай атакі" праціўніка супраць Злучанага Каралеўства", - цытуе выданне "Еўрапейская праўда".

"Такія буйныя баявыя вучэнні праводзіліся ў брытанскай паветранай прасторы ў першы раз, прынамсі, за 13 гадоў", - гаворыцца ў паведамленні. Вучэнні прайшлі яшчэ 19 сакавіка, але інфармацыя пра іх была апублікаваная ў прэсе толькі 29-га.

Выданне адзначае - вучэнні былі праведзеныя з прычыны "частых" выпадкаў з'яўлення расейскіх знішчальнікаў у паветранай прасторы недалёка ад Вялікай Брытаніі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках