30 красавiка 2024, aўторак, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Саудаўскай Аравіі раскрытыкаваў Пуціна

9
Кіраўнік МЗС Саудаўскай Аравіі раскрытыкаваў Пуціна

Саудаўскі міністр раскрытыкаваў ліст прэзідэнта РФ аб канфлікце ў Емене.

Кіраўнік МЗС Саудаўскай Аравіі прынц Сауд аль-Фейсал раскрытыкаваў ліст прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, у якім той заклікаў арабскія дзяржавы развязаць канфлікт у Емене "без вонкавага ўмяшання".

У лісце Пуціна да лідараў арабскіх дзяржаў, які зачыталі на саміце Лігі арабскіх дзяржаў у Егіпце, прэзідэнт РФ заклікаў арабскія краіны развязаць канфлікт у Емене "мірнымі метадамі, без вонкавага ўмяшання".

У сваю чаргу аль-Фейсал заявіў, што Пуцін "распавядае аб праблемах на Блізкім Усходзе так, быццам Расея не ўплывае на гэтыя праблемы".

Аль-Фейсал адзначыў, што расейскія ўлады "кажуць аб трагедыі ў Сірыі, у той час як самі з'яўляюцца часткай гэтай трагедыі, узбройваючы сірыйскі рэжым для барацьбы з уласным народам".

Таксама кіраўнік МЗС Саудаўскай Аравіі адзначыў, што спадзяецца на тое, што Пуцін зменіць сваю лінію паводзін, піша РБК.

26 сакавіка Сірыя абвясціла аб пачатку ваеннай аперацыі ў Емене супраць шыіцкай арганізацыі хусітаў, якім удалося захапіць кантроль над еменскімі ВПС і прымусіць да ўцёкаў прэзідэнта краіны, суніта Абд Раба Мансура Хадзі. Той звярнуўся па міжнародную дапамогу.

Сірыя плануе задзейнічаць у аперацыі блізу 100 баявых самалётаў, але пачынаць найбліжэйшым часам наземную аперацыю ў Емене не мае намеру.

Фота: Fotobank/Getty Images

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках