30 красавiка 2024, aўторак, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы завінаваціліся банкам Br63 трыльёны

17
Беларусы завінаваціліся банкам Br63 трыльёны

Запазычанасць у крэдытах, выдадзеных банкамі фізічным асобам, на 1 лютага склала Br63 трлн.

Такія звесткі прыводзяцца ў рэгіянальным выпуску бюлетэня банкаўскай статыстыкі Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.

Яна павялічылася ва ўсіх абласцях, акрамя Менскай, Магілёўскай абласцей і Менска, дзе зафіксаванае зніжэнне ад 0,5% да 0,7%. Што тычыцца юрыдычных асобаў, то іх запазычанасць у банкаўскіх крэдытах у студзені вырасла на Br39,5 трлн, або на 15,7%.

Агулам запазычанасць у крэдытах беларускіх банкаў за студзень вырасла на 12,6% і на 1 лютага склала Br353,5 трлн. Павелічэнне зафіксаванае ва ўсіх абласцях і ў Менску ў межах ад 7,2% да 16,4%.

Запазычанасць у крэдытах, выдадзеных на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылля, за студзень павялічылася на Br600 млрд, або на 1,2% і на 1 лютага склала Br52,6 трлн. Рост назіраўся ва ўсіх абласцях і Менску - ад 0,4% да 2%.

Пры гэтым у агульным аб'ёме запазычанасці ў крэдытах доля праблемнай у студзені павялічылася на 0,26 адсоткавага пункта і на 1 лютага 2015 склала 1,73%.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках