30 красавiка 2024, aўторак, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тунісе ліквідаваны тэрарыст, адказны за тэракт у музеі

3
У Тунісе ліквідаваны тэрарыст, адказны за тэракт у музеі

Алжырац Локман Абу Сахра разам з 8 баевікамі быў забіты падчас рэйду сілавікоў у заходнім рэгіёне Гафса ў суботу.

У Тунісе сілавікі забілі кіраўніка групы баевікоў, звязанага з нападам на замежных турыстаў у сталічным музеі Бардо 18 сакавіка. Пра гэта паведамляе ВВС.

Прэм'ер-міністр Хабіб Эсід заявіў, што алжырац Локман Абу Сахра разам з 8 баевікамі быў забіты падчас рэйду ў заходнім рэгіёне Гафса ў суботу. Паводле звестак уладаў, усе яны ўваходзілі ў ісламісцкую групу Окба Ібн Нафа, якая раней учыняла напады на сілавікоў.

Нагадаем, 18 сакавіка ў сталічным музеі Бардо ў Тунісе адбыўся тэракт, у выніку якога загінуў 21 чалавек, у тым ліку 20 замежных турыстаў і паліцыянт. Двое джыхадзістаў забілі восем турыстаў у аўтобусе ля музею, а затым расстралялі яшчэ 12 унутры будынка. Загінулі пяць грамадзян Японіі, чацвёра італійцаў, два калумбійцы і два гішпанцы, а таксама па адным жыхару Вялікай Брытаніі, Аўстраліі, Францыі, Польшчы і Расеі. Тэракт нанёс страшны ўдар па турыстычнай індустрыі - адной з асноўных у эканоміцы краіны.

Пасля тэракту Туніс ахапілі масавыя акцыі пратэсту супраць ісламістаў і джыхадзістаў. Прэзідэнт краіны Эс-Сэбсі абвясціў вайну тэрарыстам. "Гэтым жахлівым маргіналам нас не напалохаць, - заявіў ён у звароце, які выйшаў у эфір нацыянальнай тэлевізіі. - Мы будзем змагацца з імі да самага канца і без усялякага жалю". "Дэмакратыя выстаіць і пераможа", - дадаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках