30 красавiка 2024, aўторак, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнік з Менска вымагаў хабар $95 тысяч

13
Прадпрымальнік з Менска вымагаў хабар $95 тысяч

Управа Следчага камітэта Менску закончыла следства ў крымінальнай справе аб махлярстве і вымаганні хабару.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК Менску Аляксандр Герасімаў, дырэктар ЗАТ, які выконвае паслугі захоўвання аўтатранспарту, наважыў прадаць аўтастаянку, якая належыць яму. Аб'ектам нерухомасці зацікавіўся дырэктар ТАА. Прадавец даў згоду на ўгоду пры ўмове, што пакупнік неафіцыйна дасць яму 40 тысяч даляраў, нібыта для сплаты запазычанасці ў заробку работнікам ЗАТ і выплаты зямельнага падатку.

Атрымаўшы грошы, абвінавачаны распарадзіўся імі ў асабістых мэтах, набыў дарагі аўтамабіль. Пакупнік быў вымушаны ўзяць на сябе сплату запазычанасці нядобрасумленнага прадпрымальніка і афармленне працэдуры перапродажу аўтастаянкі, належных да яе капітальных пабудоў.

Калі ўсе патрэбныя акты куплі-продажу былі гатовыя, уласнік аб'екта паведаміў пакупніку, што падпіша дакументы толькі пры ўмове перадачы яму яшчэ 55 тысяч даляраў гатоўкай. Мужчына звярнуўся ў праваахоўныя органы і пры перадачы абвінавачанаму названай сумы апошні быў затрыманы на месцы злачынства супрацоўнікамі падраздзялення барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Партызанскага РУУС Менска.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя як злачынства, прадугледжаныя ч.4 арт.209 КК (махлярства, здзейсненае ў асабліва вялікай суме) і ч.3 арт.430 КК (атрыманне хабару ў асабліва вялікай суме).

Падчас расследавання абвінавачаны не прызнаў сваёй віны. Ён утрымліваецца пад вартай, на яго маёмасць накладзены арышт.

Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках