6 траўня 2024, панядзелак, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ўбачаць найбуйнейшае за 16 гадоў сонечнае зацьменне

6
Беларусы ўбачаць найбуйнейшае за 16 гадоў сонечнае зацьменне

Рэдкая астранамічная з'ява адбудзецца 20 сакавіка.

Праўда, сонца на тэрыторыі нашай краіны будзе схаванае максімум на 70%, затое адбудзецца гэта а 13.06, таму ў выпадку не воблачнага надвор'я зацьменне будзе добра відаць.

Як паведамілі tut.by у вучэбна-навуковай астранамічнай лабараторыі БДУ, беларусы змогуць назіраць частковае зацьменне з вялікай доляй перакрыцця сонечнага дыска - 70 адсоткаў.

Чакаецца, што рэдкая астранамічная з'ява пачнецца а 11:57 і працягнецца да 14:15 (час менскі), максімальнае перакрыцце ў нашай краіне можна будзе назіраць а 13:06.

Гэта самае вялікае сонечнае зацьменне са жніўня 1999 года, г.зн. за апошнія 16 гадоў.

Варта нагадаем, што людзі, якія рызыкнулі глядзець на сонечнае зацьменне без прыняцця адпаведных захадаў засцярогі, рызыкуюць атрымаць апёкі сятчаткі вачэй і сур'ёзна пашкодзіць зрок.

Спецыялісты раяць выкарыстоўваць святлафільтры і не рэкамендуюць назіраць за гэтай з'явай праз звычайныя сонечныя акуляры.

Наступнае поўнае сонечнае зацьменне пройдзе 9 сакавіка 2016, але беларусы яго, на жаль, не ўбачаць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках