6 траўня 2024, панядзелак, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-міністр абароны Польшчы: Расея можа скінуць на Варшаву ядравую бомбу

5
Экс-міністр абароны Польшчы: Расея можа скінуць на Варшаву ядравую бомбу

Расея з'яўляецца рэальнай пагрозай для Польшчы, бо ўважае яе за ключ да Цэнтральнай Еўропы і плацдармам для далейшай экспансіі.

Пра гэта заявіў Рамуальд Шарамецьеў, які ў 1992 годзе выконваў абавязкі міністра абароны Польшчы, піша wp.pl (пераклад - charter97.org).

На ягоную думку, захаванне незалежнасці гэтай краіны мае ключавое значэнне для ўсяго рэгіёну. «Калі расейцы наважаць, што NАТO не ўмее рэагаваць, то будуць Польшчу атакаваць і зробяць гэта максімальна моцна і хутка» - мяркуе былы міністр.

Рамуальд Шарамецьеў падкрэслівае, што агрэсія Расеі можа мець розныя формы: уварванне «зялёных чалавечкаў», выкарыстанне ядравай зброі, аперацыі з дапамогай канвенцыянальных сіл. Палітык сцвярджае, што магчымым сцэнарам з'яўляецца таксама «ядравая атака на Варшаву».

Пры гэтым Рамуальд Шарамецьеў адзначае, што Расея не такая моцная, як сцвярджае маскоўская прапаганда, і ад яе можна абараняцца. На думку палітыка, Польшчы варта вярнуць прызыў у войскі тэрытарыяльнай абароны. Ён мяркуе, што «такім чынам мы пакажам агрэсару, што ўся тэрыторыя будзе абараняцца, і ён не зможа разлічваць на тое, што лёгка заваюе краіну».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках