6 траўня 2024, панядзелак, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін узнагародзіў Лукашэну ордэнам Аляксандра Неўскага

105
Пуцін узнагародзіў Лукашэну ордэнам Аляксандра Неўскага

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін сёння ў Маскве ўзнагародзіў беларускага дыктатара ордэнам Аляксандра Неўскага.

Аб гэтым паведамляе карэспандэнт БелТА.

Гэтым ордэнам узнагароджваюцца «вядомыя расейскія і замежныя палітычныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі дзелавой супольнасці замежных дзяржаў за заслугi ў супрацоўніцтве з Расейскай Федэрацыяй і аказанне садзейнічання ў яе сацыяльна-эканамічным развіцці».

Указ аб узнагароджанні Лукашэнкі ордэнам Пуцін падпісаў яшчэ ў жніўні 2014 года - да дня нараджэння беларускага дыктатара. У дакуменце няправільна ўказаная назва Беларусі - «Рэспубліка Беларусія» замест «Рэспубліка Беларусь».

Фота: AP

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках