6 траўня 2024, панядзелак, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джарэд Лета прыедзе ў Менск з кароткай стрыжкай і без барады

1
Джарэд Лета прыедзе ў Менск з кароткай стрыжкай і без барады

Амерыканскі актор, лаўрэат прэміі «Оскар», лідар рок-гурту Thirty Seconds to Mars Джарэд Лета коратка пастрыгся і пагаліў бараду.

Доўгія валасы ён адгадаваў для здымак у фільме «Даласкі клуб пакупнікоў», за які атрымаў «Оскар» як найлепшы актор другога плана. Пасля здымак у гэтым фільме Лета займаўся выключна музыкай і свой імідж не мяняў, толькі дапоўніўшы вобраз густой барадой, піша БелаПАН.

Зноў коратка пастрыгчыся Джарэду прыйшлося для здымак у фільме «Атрад самагубцаў», дзе актор выконвае ролю Джокера.

«Атрад самагубцаў» - гэта экранізацыя аднайменнага коміксу, паводле сюжэту якога ўрад дае самым заўзятым злачынцам гэтага свету шанец выправіцца і адпраўляе іх на такое складанае заданне, што, хутчэй за ўсё, ніхто з іх не вернецца.

Фільм здымае Дэвід Эйер - сцэнарыст «Фарсажу» і рэжысёр «Лютасці» з Брэдам Пітам. Прэм'ера намечаная на 5 жніўня 2016 году.

Нагадаем, Джарэд Лета і Thirty Seconds to Mars выступяць з канцэртам у Менску 4 красавіка на «Чыжоўка-Арэне» з праграмай «Каханне + палкасць».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках