6 траўня 2024, панядзелак, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Альфрэд Кох: Баюся, што магу стаць наступным

7
Альфрэд Кох: Баюся, што магу стаць наступным

Былы намеснік старшыні ўрада Расеі баіцца за сваё жыццё пасля забойства Барыса Нямцова.

Пра гэта Альфрэд Кох заявіў нямецкаму выданню Bild, паведамляе Інапрэса.

«Я баюся, што я буду наступным», - сказаў палітык.

Са слоў Коха, восенню мінулага года ён «арганізаваў трохдзённую сакрэтную сустрэчу цяперашніх і былых лідараў расейскай апазіцыі ў адной з вёсачак у нямецкай Верхняй Баварыі». У ёй узялі ўдзел Барыс Нямцоў, Міхаіл Хадаркоўскі і многія іншыя былыя чальцы расейскага ўрада, якіх Кох адмовіўся называць пайменна.

Акрамя іншых, там прысутнічаў і былы грузінскі міністр і вораг расейскага прэзідэнта Каха Бендукідзэ, які памёр усяго праз некалькі тыдняў пасля сустрэчы нібыта ад праблем з сэрцам.

Падчас сваіх гутарак апазіцыянеры «шукалі спосаб зламаць уладу Уладзіміра Пуціна», гаворыцца ў артыкуле.

«Баюся, што ён і Нямцоў - не апошнія ў спісе людзей, якія развіталіся з жыццём» - дадаў Кох.

Як вядома, Кох і Нямцоў разам працавалі ў расейскім урадзе ў 1997 годзе.

Нямцоў быў забіты каля Крамля ўвечары 27 лютага.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках