6 траўня 2024, панядзелак, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржсакратар Папы рымскага наведае Беларусь

1
Дзяржсакратар Папы рымскага наведае Беларусь

12-15 сакавіка адбудзецца афіцыйны візіт у Беларусь кардынала П'етра Пароліна - дзяржаўнага сакратара Папы рымскага Францішка.

Візіт праводзіцца з запрашэння беларускіх уладаў. Кардынал П'етра Паролін асвяціць першы камень новага будынка Апостальскай нунцыятуры ў Менску, сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, мітрапалітам Менскім і Заслаўскім Паўлам, патрыяршым экзархам усяе Беларусі, а таксама з чальцамі Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, каталіцкай моладдзю і вернікамі краіны, піша БелаПАН.

«Гэтым важным жэстам рымскі пантыфік жадае выказаць сваю глыбокую павагу беларускаму народу і праз свайго найбліжэйшага супрацоўніка сустрэцца з каталікамі Беларусі ў малітве і адзінстве сэрцаў», - адзначаецца ў паведамленні Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі.

Папа Францішак прызначыў кардынала П'етра Пароліна дзяржаўным сакратаром 31 жніўня 2013 года. Дзяржсакратар з'яўляецца галоўным супрацоўнікам Папы ў справе паўсюднага кіравання царквой, найвышэйшым прадстаўніком Святога прастола на міжнароднай арэне, а ў пэўных варунках прадстаўляе асобу самога пантыфіка.

У 2008 годзе Беларусь наведваў кардынал Тарчызіё Бэртонэ, які на той момант з'яўляўся дзяржсакратаром Папы Бенедыкта XVI. Ён сустракаўся з міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, кардыналам Казімірам Свёнткам, беларускай моладдзю, вернікамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках