26 красавiка 2024, Пятніца, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама і лідары ЕЗ абмяркуюць сітуацыю ва Украіне

3
Абама і лідары ЕЗ абмяркуюць сітуацыю ва Украіне

Барак Абама і лідары Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны і Італіі правядуць перамовы аб Украіне.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама абмяркуе ва аўторак з еўрапейскімі лідарамі сітуацыю ва Украіне і глабальныя праблемы бяспекі, паведамляе Reuters са спасылкай на Белы дом.

Абама і прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмеран, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнца, а таксама кіраўнік Еўрапейскай камісіі будуць гутарыць у рэжыме тэлеканферэнцыі, піша "Карэспандэнт".

Нагадаем, Ангела Мэркель прыбудзе 4 сакавіка з візітам у Брусель, дзе яе прыме старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер. Акрамя сустрэчы з Юнкерам, у кіраўніка ўрада Нямеччыны адбудзецца абмен думкамі з чальцамі Еўрапейскай камісіі, удакладніў Схінас. Прынамсі, у рамках візіту Мэркель будзе абмяркоўвацца сітуацыя ва Украіне.

Раней Ангела Мэркель запрасіла лідараў "нармандскай чацвёркі" для правядзення перамоў ва ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе ў Берлін 6 сакавіка. Пра гэта яна заявіла падчас тэлефоннай размовы з кіраўнікамі Украіны, Францыі і РФ Пятром Парашэнкам, Франсуа Аландам і Уладзімірам Пуцінам у ноч на аўторак 3 сакавіка.

Падчас тэлефоннай размовы было дамоўлена аб далейшых кантактах у "нармандскім фармаце" на розных узроўнях, прынамсі, аб правядзенні 6 сакавіка сустрэчы высокіх прадстаўнікоў міністэрстваў замежных спраў.

Фота: AP

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках