26 красавiка 2024, Пятніца, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: Вясна ўжо не адступіць

5
Сіноптыкі: Вясна ўжо не адступіць

Зіма ў Беларусі, калі гэтым разам яе можна так назваць, скончылася яшчэ ў лютым.

Фактычна, з 19 лютага ў Менск разам з атлантычным паветрам прыйшла вясна. Як распавялі карэспандэнту onliner.by у Рэспубліканскім гідраметэаралагічным цэнтры, пахаладанні яшчэ магчымыя, аднак, паводле прагнозаў, яны будуць нядоўгімі і не такімі рэзкімі. Кіроўцам яшчэ давядзецца нейкі час пацярпець галалёдзіцу ўранні. Таксама да канца тыдня магчымыя ападкі, пераважна мокры снег.

Вясна ў гэтым годзе пачынаецца рана, але плаўна. Ужо цёпла, але без тэмпературных рэкордаў. У гідраметэацэнтры распавялі, што надвор'е бліжэйшымі днямі не зменіцца: уночы трохі ніжэй за нуль, удзень блізу 2-4 градусаў Цэльсія. У другой палове тыдня магчымыя ападкі: снег, мокры снег. Раніцамі не выключаная галалёдзіца: уночы будзе падмарожваць, і на дарогах утворыцца тонкая плёнка лёду. Можа трохі пахаладаць (на адзін-два градусы), але гэта ненадоўга. 8 сакавіка цеплыня пачне вяртацца.

У пачатку наступнага тыдня таксама магчымыя кароткачасовыя ападкі. Уначы тэмпература будзе блізу 0, удзень 4-6 градусаў цяпла. «Сакавік - гэта пераходны месяц, такім ён і атрымліваецца ў гэтым годзе. Анамальнага цяпла не чакаецца, таксама як і значнага пахаладання. Зрэшты, паветра са Скандынавіі можа прыносіць перыядычна прахалоду», - распавялі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках