6 траўня 2024, панядзелак, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У жыхара Мазыра сканфіскавалі 150 цукерак з псіхатропамі

6
У жыхара Мазыра сканфіскавалі 150 цукерак з псіхатропамі

Цукеркі прасякнутыя псіхатропным рэчывам і «аздобленыя» зверху марыхуанай.

У канцы лютага супрацоўнікі ўправы наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі затрымалі жыхара Мазыра 1983 года нараджэння, раней суджанага за незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў. У яго вынята 150 шакаладных цукерак вагай у паўтары кілаграмы, якія змяшчаюць псіхатропныя рэчывы.

Як паведаміў БелаПАН начальнік УНіСГЛ УУС Гомельскага аблвыканкама Юрый Маркевіч, затрыманы вырабляў з шакаладу цукеркі, насычаў іх псіхатропным рэчывам і «аздабляў», прысыпаючы зверху марыхуанай. У нататках мужчыны аператыўнікі знайшлі назву цукерак: «штучны сінтэзаваны аналаг канопляў».

Партыя цукерак 150 штук можа сведчыць аб тым, што тавар прызначаўся для продажу, адзначыў Маркевіч. Вядзецца следства, высвятляюцца акалічнасці злачыннай дзейнасці затрыманага.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках