4 траўня 2024, Субота, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актора Харысана Форда выпісалі з лякарні

1
Актора Харысана Форда выпісалі з лякарні

Галівудскі актор пакінуў бальніцу пасля лячэння траўмаў, якія ён атрымаў падчас аварыйнай пасадкі свайго аднаматорнага самалёта ў прыгарадзе Лос-Анджэлеса.

Як паведамляюць амерыканскія СМІ, 72-гадоваму актору неабходна будзе прайсці тэрапію для лячэння пашкоджанняў таза, паведамляе BBC.

Харысан Форд быў шпіталізаваны 5 сакавіка пасля таго, як лёгкаматорны самалёт, які ён пілатаваў, экстранна сеў на поле для гольфа.

Неўзабаве пасля ўзлёту Форд звязаўся з найбліжэйшым аэрапортам і сказаў пра праблемы з маторам свайго самалёта.

Харысан Форд, бабуля і дзядуля якога былі выхадцамі з Менска, уважаецца найбольш высокааплатным кінаакторам апошняй чвэрці XX стагоддзя паводле версіі часопіса Forbes.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках