4 траўня 2024, Субота, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінінфармацыі абмежавала доступ да партала нерухомасці

2
Мінінфармацыі абмежавала доступ да партала нерухомасці

Уладальнік сайта заяўляе, што яго ўзламалі.

Міністэрства інфармацыі сваёй пастановай абмежавала доступ да партала нерухомасці hata.by. Як кажа ўладальнік рэсурсу Ягор Дарафееў, частка правайдэраў цалкам заблакавалі доступ да сайта, частка - толькі да канкрэтнай старонкі.

Як піша tut.by, інтэрнэт-рэсурс трапіў у «чорны спіс», паколькі на ім з'явіліся матэрыялы, забароненыя да распаўсюджвання ў адпаведнасці з Законам аб СМІ. Са слоў Дарафеева, невядомыя хакеры ўзламалі сайт hata.by і на адной са старонак размясцілі спачатку рэкламу спайсаў, а потым дзіцячую парнаграфію. Спасылкі на старонку былі дасланыя ў Мінінфармацыі і МУС, пасля чаго была прынятая пастанова абмежаваць доступ да сайта.

Хоць уладальнікі партала аператыўна выдалілі старонку з забароненай інфармацыяй, Мінінфармацыі не спяшаецца здымаць абмежаванне. У міністэрстве кажуць, што адпаведную пастанову прымуць пасля таго, як МУС паведаміць аб выпраўленні парушэння. Нагадаем, што згодна з законам установа мае цэлы месяц на разгляд звароту аб разблакаванні рэсурсу.

Чыноўнікі кажуць, што паведамленне аб узломе сайта не паўплывае на тэрмін прыняцця пастановы, таму што ўладальнік павінен забяспечваць абарону свайго рэсурсу.

Тым часам за тыдзень абмежавання доступу да сайта яго наведвальнасць знізілася на 40-50%, сцвярджае ўладальнік.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках