4 траўня 2024, Субота, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус прэтэндуе на званне найлепшага футбаліста Польшчы

1
Беларус прэтэндуе на званне найлепшага футбаліста Польшчы

Беларускі паўабаронца «Завішы» Быдгашч Іван Маеўскі намінаваны на званне найлепшага футбаліста сакавіка ў чэмпіянаце Польшчы.

Гэта сумесны праект экстракласы, спартыўнага выдання «Przegląd Sportowy» і «Onet.pl».

Выбар лепшага зробяць капітаны клубаў чэмпіянату Польшчы, а 17 голас застанецца за інтэрнэт-карыстальнікамі, піша by.tribuna.com.

Галасаванне будзе доўжыцца да 31 сакавіка на парталах przegladsportowy.pl, ekstraklasa.tv і eurosport.onet.pl.

Пераможца атрымае спецыяльна распрацаваную для гэтай намінацыі статуэтку ўжо перад матчам найбліжэйшага тура.

Нагадаем, Іван Маеўскі дэбютаваў у складзе зборнай Беларусі ў матчы кваліфікацыі Еўра-2016 супраць Македоніі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках