27 красавiка 2024, Субота, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лех Валенса: Захад можа згуляць на адсталасці Расеі

5
Лех Валенса: Захад можа згуляць на адсталасці Расеі

Расейская Федэрацыя адстае ад Захаду на 30-50 гадоў і выкарыстоўвае метады, аб якіх заходнія краіны ўжо і забыліся.

Пра гэта экс-прэзідэнт Польшчы Лех Валенса заявіў у інтэрв'ю Gazeta Wyborcza, піша «Еўрапейская праўда».

«У NATO значна лепшы ядзерны патэнцыял, чым быў у Савецкага Саюза, аднак альянс нікому не пагражае, таму што ведае, што тая эпоха ўжо ў мінулым. Таму Расея ў такім выпадку асуджаная на правал... Мы можам згуляць на гэтай яе адсталасці», - сказаў ён.

Так, на думку былога прэзідэнта Польшчы, рана ці позна РФ прайграе, і калі Захад будзе салідарны ў сваіх намаганнях у нейтралізацыі дзяржавы-агрэсара, то ў ягоных сілах паскорыць гэтыя працэсы.

«Расея мае вялікі патэнцыял і патрэбна як Еўропе, так і свету. Мы павінны дапамагчы РФ далучыцца да заходніх краін», - адзначыў Валенса, дадаўшы, што гэта немагчыма, пакуль Расеяй кіруе Уладзімір Пуцін.

«Калі мы будзем салідарныя, яны самі справяцца з Пуціным. Ён наносіць значную шкоду сваім алігархам, яны вымушаныя будуць нешта прыдумаць», - сказаў ён.

На думку Валенсы, да гэтага справа пакуль не дайшло праз тое, што Захад не салідарны ў сваіх дзеяннях у дачыненні да Расейскай Федэрацыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках