4 траўня 2024, Субота, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстраліец выпадкова рассакрэціў пашпартныя звесткі Пуціна і Абамы

2
Аўстраліец выпадкова рассакрэціў пашпартныя звесткі Пуціна і Абамы

Работнік іміграцыйнай службы выпадкова адправіў асабістыя звесткі сусветных лідараў не таму адрасату.

Міністэрства іміграцыі і абароны межаў Аўстраліі выпадкова рассакрэціла асабістыя звесткі сусветных лідараў, сярод якіх прэзідэнты ЗША і Расеі, а таксама федэральнай канцлеркі Нямеччыны. Пра гэта паведамляе выданне The Guardian, піша ZN.ua.

Адзін з працаўнікоў міністэрства памылкова даслаў пашпартныя звесткі лідараў G20 мясцовым арганізатарам кубка Азіі у футболе. Такім чынам, звесткі аб візах, даты і месца нараджэння і серыі пашпартоў прэзідэнтаў і прэм'ер-міністраў трапілі не ў тыя рукі. Сярод лідараў, інфармацыя аб якіх была выпадкова рассакрэчаная, апынуліся прэзідэнт ЗША Барак Абама, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, японскі прэм'ер Сіндзо Абэ і кіраўнік урада Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран, інданезійскі прэзідэнт Яга Відода, лідар КНР Сі Цзіньпін, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і індыйскі прэм'ер Нерадзі Модзі.

У аўстралійскай установе растлумачылі, што ўцечка асабістых звестак адбылася праз функцыю аўтаматычнага запаўнення палёў у паштовым кліенце. Міністэрства іміграцыі і абароны межаў Аўстраліі, выявіўшы памылковае рассакрэчванне звестак, звярнулася да аўстралійскага камісару ў пытаннях прыватнасці, які распачаў неабходныя крокі, каб прадухіліць распаўсюд пашпартных звестак прэзідэнтаў і прэм'ер-міністраў краін G20. У Камберы запэўніваюць, што звесткі не паспелі трапіць у свабодных доступ.

Нагадаем, што на мінулым саміце G20 у Аўстраліі сусветныя лідары зладзілі жорсткі прыём Пуціну. У прыватнасці, канадскі прэм'ер заклікаў Пуціна «вымятацца з Украіны». Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель таксама раскрытыкавала ўварвання Расеі ва Украіну. Не вытрымаўшы дыпламатычнага ціску Пуцін з'ехаў з Аўстраліі раней, патлумачыўшы, што яму трэба выспацца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках