27 красавiка 2024, Субота, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Украіны правярае датычнасць Каламойскага да замаху на забойства

2
МУС Украіны правярае датычнасць Каламойскага да замаху на забойства

МУС правярае звесткі аб магчымай датычнасці Ігара Каламойскага да замаху на забойства адваката Сяргея Карпенкі.

Пра гэта гаворыцца ў адказе міністэрства на запыт дэпутата ад "Блока Пятра Парашэнкі" Мустафы Найема, піша "Украінская праўда".

"Цяпер паводле выкладзеных у звароце Пінчука В.М. звестак супрацоўнікі органаў унутраных спраў у межах кампетэнцыi праводзяць праверку, паводле вынікаў якой будзе прынятая пастанова згодна з заканадаўствам", - сказана ў дакуменце.

У МУС таксама паведамілі, што копіі гэтых матэрыялаў накіравалі Генпракуратуры.

Таксама ў ведамстве дадалі, што праводзяць расследаванне гібелі былога следчага Генпракуратуры ў асабліва важных справах Ігара Шалодзькі, які расследаваў гэтую справу супраць Каламойскага ў 2005 годзе, а летась загінуў у зоне АТА.

Раней нардэп "Блока Пятра Парашэнкі" Сяргей Лешчанка заяўляў, што кропка ў справе аб замаху на забойства адваката Карпенкі, у рамках якой ГПУ ў 2005 годзе выстаўляла абвінавачванні Ігару Каламойскаму, да гэтага часу не пастаўленая.

У 2005 годзе Віктар Шокін вёў крымінальную справу супраць Ігара Каламойскага ў сувязі з замахам на юрыста Сяргея Карпенку, які быў прадстаўніком кампаній Віктара Пінчука і Канстанціна Грыгарышына на Запарожскім заводзе "Днепроспецсталь".

Паводле звестак СМІ, у 2003 годзе Карпенка сцвярджаў, што Каламойскі пагражаў яму расправай.

Адвакат Сяргей Карпенка атрымаў тры нажавыя раненні, адно з якіх прайшло ў сантыметры ад сэрца. Паводле інфармацыі СМІ, у рамках крымінальнай справы ўсе падазрэнні ва ўчыненні злачынства ляглі на людзей з атачэння Ігара Каламойскага.

Адзначым, апошнім часам прозвішча днепрапятроўскага алігарха ўсё часцей згадваецца ў бізнэс-канфліктах у розных сферах бізнэсу. Прынамсі, яно фігуравала ў нядаўнім скандале вакол Адэскага нафтаперапрацоўчага завода. Акрамя таго, у ягоны адрас гучалі абвінавачванні ў раздзіманні скандалу вакол справы Пукача-Гангадзэ з мэтай атрымання перавагі ў бізнэс-канфлікце з іншым алігархам Віктарам Пінчуком.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках