4 траўня 2024, Субота, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Флавія Пенета: Супрацьстаяць Азаранцы заўсёды няпроста

6
Флавія Пенета: Супрацьстаяць Азаранцы заўсёды няпроста

Італійская тэнісістка Флавія Пенета падзялілася ўражаннямі пасля сваёй перамогі над беларускай у трэцім коле спаборніцтваў у Маямі.

"Мы правялі выдатны матч, дзейнічалі на высокім узроўні. Канцоўка паядынку атрымалася вельмі няпростай, але ў сустрэчах з Вікторыяй у гэтым няма нічога дзіўнага. Упэўненая, што ў найбліжэйшай будучыні яна паверне былую форму", - прыводзіць словы Флавіі афіцыйны сайт WTA, піша gotennis.ru.

"Мая наступная спаборніца, Сымона Халеп, дамаглася апошнім часам істотнага прагрэсу. Пастараюся зрабіць усё магчымае, каб яе абыграць", - падкрэсліла Пенета.

Нагадаем, беларуская тэнісістка выбыла з барацьбы на турніры ў амерыканскім Маямі з прызавым фондам 5,38 млн даляраў. 29 сакавіка ў трэцім коле Вікторыя Азаранка саступіла італійцы Флавіі Пенеце (28) - 6: 7, 6: 7.

Фота: Wikimedia

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках