3 траўня 2024, Пятніца, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Польшчы спрабавала разбіць аўтобус з пасажырамі

6
Жыхарка Польшчы спрабавала разбіць аўтобус з пасажырамі

30-гадовая жанчына спрабавала разбіць аўтобус Polski Bus на хуткасці 100 км/г.

«Яна, напэўна, сышла з розуму. Калі мы выехалі на кальцавую, яна спрабавала вырваць стырно з рук кіроўцы», - распавёў праз тэлефон выданню wyborcza.pl пасажыр кампаніі «Polski Bus».

Здарэнне адбылося 28 сакавіка на трасе Варшава-Люблін. 30-гадовая жанчына прызналася, што хацела скончыць жыццё самагубствам, паведамляе «Белсат».

Ніхто не пацярпеў. Аўтобус даехаў да Любліна са спазненнем, а жанчыну адвезлі ў лякарню.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках